Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.12.2017

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З мэтай выхавання ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцяў, традыцый, пачуцця павагі да класікаў беларускай літаратуры, любові да роднага слова з 4  па 9 снежня быў арганізаваны і праведзены Тыдзень па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

 У рамках Тыдня былі праведзены мерапрыемствы да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа:

конкурс чытальнікаў твораў класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа;

конкурс малюнкаў да твораў Якуба Коласа “І ажываюць старонкі...”;

літаратурная гасцёўня “Нам засталася спадчына”.

Сярод вучняў 3-11 класаў праведзены лінгвістычныя і інтэлектуальныя гульні.

Бібліятэкарам Грышута Л.А. была аформлена выстава твораў Я.Коласа “ “Талент маштабны і шматгранны”.

Самыя актыўныя ўдзельнікі прадметнага Тыдня ўзнагароджаны падзякамі і сувенірамі.