Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.04.2015

Декада гражданско-патриотических дел "Мы в памяти храним героев имена"

   Якая яна, мая зямля?..Гэта ў мінулым гераічная і шматпакутная зямля. Безліч разоў грукалі па ёй калясніцы вайны...

   Не адну вайну прыйшлося перажыць беларусам, але самай страшнай, самай трагічнай стала Вялікая Айчынная вайна.

   Сімвалам вялікай трагедыі, што на стагоддзі захоўваецца ў народнай памяці, з'яўляюцца на Баранавіцкай зямлі былы канцлагер у Калдычэва і шталаг №337 у Бярозаўцы.

   Вучні нашай школы наведалі музей  ДУА "Арабаўшчынская базавая школа", пабывалі ля помніка ў гонар першага Героя Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Карвата.

   Пазнавальнай была экскурсія на хутар Завоссе - музей - сядзібу Адама Міцкевіча.