Да Міжнароднага дня роднай мовы ў школе было праведзена мерапрыемства "Роднай мовы гук чароўны", у якім прынялі ўдзел навучэнцы 4-7 класаў.
Дзень роднай мовы збліжае людзей краіны, нагадвае, што ўсе мы - адно цэлае, і толькі ад нас залежыць будучыня нашай мовы. Давайце шанаваць, берагчы беларускую мову!


