Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.01.2023

Калядкі – добрыя святкі

Каляды — даўняе народнае свята нашых дзядуляў i бабуль, на якiм вадзiлі «казу», каб палi радзiлi, «мядзведзяў», каб былi ўсе здаровыя i багатыя, спявалi калядкi i шчадроўкi, усiм жадалi шчасця i дабрабыту. Лiчылася: як праводзiлася каляднае свята, такiм будзе ўвесь год.

Па добрай традыцыі ў нашай вёсцы весела, з гумарам, песнямі і прыпеўкамі прайшлі «Калядкi— добрыя святкi». Вучнi 8 класа Ляснянская сярэдняй школы разам з настаўнiкам беларускай мовы i лiтаратуры Ірынай Леанідаўнай Ланцман прадэманстравалi тэатралiзаваную пастанову гэтага свята.

Народны абрад правядзення Святак падараваў ўдзельнікам і гледачам эмацыянальны ўздым, святочны настрой і выклікаў гонар за мудрасць і шчодрасць нашых продкаў, бо па шчодрасці рукі відаць, якое сэрца.

Вельмі хацелася б, каб гэты даўні звычай адзначаць Калядкі напярэдадні старога Новага года і надалей аб’ядноўваў і дзяцей, і дарослых, дапамагаў не забываць звычаі і абрады нашых продкаў.