Цудоўную, багатую спадчыну маюць беларусы. Яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў.
У шосты школьны дзень з мэтай пашырэння ведаў аб асаблівасцях беларускай нацыянальнай кухні, стварэння ўмоў для развіцця пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, нацыянальнага гонару, пазнавальнай актыўнасці напярэдадні навагодніх свят і Каляд вучні зазірнулі ў Краіну беларускіх прысмакаў.
У час гульні дзеці пазнаёміліся з нацыянальнымі стравамі беларусаў, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, прыводзілі прыклады прыказак і прымавак пра ежу.
Удзельнікі мерапрыемства склалі кнігу рэцэптаў калядных страў.