З мэтай выхавання ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцяў, традыцый, пачуцця павагі да класікаў беларускай літаратуры, любові да роднага слова з 4 па 9 снежня быў арганізаваны і праведзены Тыдзень па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
У рамках Тыдня былі праведзены мерапрыемствы да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа:
конкурс чытальнікаў твораў класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа;
конкурс малюнкаў да твораў Якуба Коласа “І ажываюць старонкі...”;
літаратурная гасцёўня “Нам засталася спадчына”.
Сярод вучняў 3-11 класаў праведзены лінгвістычныя і інтэлектуальныя гульні.
Бібліятэкарам Грышута Л.А. была аформлена выстава твораў Я.Коласа “ “Талент маштабны і шматгранны”.
Самыя актыўныя ўдзельнікі прадметнага Тыдня ўзнагароджаны падзякамі і сувенірамі.