Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Музей

аспусціліся дрэвы ў тумане,
Падымаецца сонца ў зеніт,
А сярод лесу вёска Лясная,
Асветлены сонцам, варта.

Лясная..Где знойдзеш на мапе Беларусі назву населенага пункта прыгажэй? Дзе яшчэ знойдзеш такі цудоўны куток прыроды? Размешчана вёска сярод лесу, які ў летні час напаўняецца водарам ягад, а ўвосень гэта грыбны край.           

Лясная, вёска ў Баранавіцкім раёне, знаходзіцца ў 25 км ад г. Баранавічы, 177 км ад г. Брэста, каля аўтадарогі Баранавічы-Брэст. Цэнтр ляснянскага сельсавета.

У 2009 г. на месцы аднайменнай вёскі утвораны аграгарадок Лясная. Тут працуюць дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, АВОП, аптэка, аддзяленне сувязі "Белпошта", аддзяленне 802/12 ААТ АСБ "Беларусбанк", ДУ "Дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых", адно з найбуйнейшых у Баранавіцкім раёне лясніцтва.

 

На тэрыторыі аграгарадка знаходзіцца царква Казанскай іконы Божай Маці (1997), касцёл Маці Божай Анёльскай (2000). У раёне вокзала- братэрская магіла вязняў лагера смерці і савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні вёскі ў ліпені 1944 г.

На Ляснянскай зямлі лёгка дыхаць і тварыць. Нездарма гэты ўтульны і гасцінны куток даў краіне выдатнага мастака слова - паэта, мастака, драматурга, рэжысёра, заснавальніка беларускага тэатра, першага народнага артыста БССР - Уладзіслава Іосіфавіча Галубка, мемарыяльны знак якому створаны ў 1997 годзе.