15 красавіка рэдакцыя часопіса “Роднае слова” сумесна з філалагічным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падвялі вынікі конкурсу эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.
Па адрасах 376 удзельнікаў, якія даслалі на конкурс свае працы, можна вывучаць геаграфію Беларусі.
Сярод лепшых прац, адзначаных часопісам “Роднае слова”, - эсэ вучня Ляснянскай сярэдняй школы Мая Арсенія (кіраўнік – Харытонава Таццяна Львоўна).Арсеній з рук галоўнага рэдактара часопіса Наталлі Шапран атрымаў Ліст падзякі і падарунак. Часопіс "Роднае слова"