Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

01.04.22

І Міждысцыплінарная школа маладога вучонага

Ляснянская сярэдняя школа прыняла ўдзел у праекце Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта “І Міждысцыплінарная школа маладога вучонага”. З 28 сакавіка па 1 красавіка 2022 года маладыя творчыя даследчыкі (вучні ІХ – ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі) мелі магчымасць пагрузіцца ў свет навукі, даследаванняў і эксперыментаў.
Заняткі ў школе вучонага складаліся з трох блокаў праграмы: навуковага, адукацыйнага і культурна-гістарычнага. Спікерамі школы выступілі вопытныя высокакваліфікаваныя выкладчыкі ўніверсітэта, якія пазнаёмілі ўдзельнікаў праекта з метадамі генерацыі інавацыйных ідэй і прынцыпамі падрыхтоўкі навукова-даследчых работ. Маладыя даследчыкі атрымалі шмат карысных ведаў.

Май Арсеній, вучань ІХ класа Ляснянскай сярэдняй школы, падзяліўся вынікамі свайго даследавання ў галіне літаратуразнаўства на выніковым паседжанні школы вучонага, прадставіў эсэ па выбранай навуковай тэматыцы.

Лепшым даследчыкам былі выдадзены сертыфікаты ўдзельнікаў.