Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

11.06.21

Мерапрыемства «Сёмуха»

Чалавек з дзяцінства павінен ведаць гісторыю сваёй Радзімы, свайго народа, ведаць яго традыцыі, святы. Бо ўсё гэта спрыяе духоўна-маральнаму развіццю, выхаванню агульначалавечых якасцяў асобы. 

З мэтай выхавання пачуцця патрыятызму, беражлівых адносін да прыроды, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, далучэння падрастаючага пакалення да беларускай культуры, нацыянальнай спадчыны ў працоўным лагеры “Брыганціна” праведзена мерапрыемства “Сёмуха”.

Свята было звязана з шанаваннем зеляніны, заканчэннем вясны і пачаткам лета.

Выхаванцы з задавальненнем плялі вянкі, спляталі бярозкі, варажылі на сваё замужжа, пасля разам з хлопцамі правялі гульні і забавы.