Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.12.2014

Экскурсия

   Вучні нашай школы працягваюць падарожнічаць па цудоўнай краіне Беларусь, дзе абуджаюцца нашыя мары, думкі, пачуцці. І не толькі пачуцці радасці, захаплення прыгажосцю свету, але і болю, і суму, і адчаю. Толькі памятаючы, што на свеце ёсць гора, мы навучымся шанаваць імгненні спакою, міру, шчасця.

   Вучні нашай школы наведалі сталіцу нашай дзяржавы - горад-герой Мінск. Найбольшую асалоду і цікавасць у дзяцей выклікала наведванне  Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнай бібліятэкі, Плошчы Герба і Сцяга.

   Гэтае падарожжа звярнула нас да нашай гістарычнай памяці, яшчэ раз пакaзала нам, што, каб стварыць будучае, трэба помніць мінулае.