Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

27.02.15

Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы

   У наш час грамадства ўсё вастрэй усведамляе неабходнасць для кожнага чалавека ведаць родны край, яго гісторыю, культуру, прыроду. Любоў да роднага краю стварае прадумову для выхавання любові да Радзімы. Асновы такіх ведаў закладваюцца ў школе.

   Чытаючы творы пісьменнікаў, вывучаючы цікавыя, важныя старонкі гісторыі сваёй "малой радзімы", вучні інакш глядзяць на знаёмыя мясціны, адкрываюць штосьці новае ў прывычным навакольным свеце, і гэта выклікае ў іх адпаведныя ўспрынятаму эмоціі: здзіўленне, захапленне, гонар, часам горыч...

   Настаўнікі і вучні школы правялі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, дапамаглі ўзняцца ўверх па лесвіцы пазнання Мовы, Душы, Жыцця.